Вершы, казкі, забаўлянкі, фантастычныя гісторыі... Гэта той невялікі скарб, які дораць нашым дзецям сучасныя беларускія паэты і пісьменнікі. Не забыліся мы і пра беларускіх класікаў, якія таксама шмат пісалі для дзяцей і пра дзяцей. Свіслацкая гарпасялковая бібліятэка запрасіла на цікавую сустрэчу дзетак, якія адпачываюць у лагеры "Лесавічок" пры Свіслацкай СШ.