Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

07.07.2021

Думкі і згадкі пра Янку Купалу

Як у свята купальскае, сонца,

Свой жывы абнаўляеш паглёд,

Аднаві славу нашай старонцы,

Аднаві яго сумны народ!

Янка Купала

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала.

Паэт нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павету Мінскай губерніі (зараз – Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле.

Яркая творчасць беларускага паэта цікавіць не адно пакаленне. Свіслацкая гарпасялковая бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў на паэтычную гадзіну "Думкі і згадкі пра Янку Купалу". Удзельнікі дакрануліся да старонак творчасці знакамітага песняра. Асаблівую ўвагу надалі тэме, дзе спалучаецца зямное і высокае, дзе Беларусь звязваецца з вышэйшай духоўнай сферай.

Увечары ўдзельнікі мерапрыемства далучыліся да гульнёва-фальклорнага свята "Купальскі карагод на гулянне кліча", якое праводзілася Свіслацкім Домам культуры сумесна з бібліятэкай.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/cotsialnaya-sfera/kultura/biblioteki/novosti-biblioteki/item/22262-dumki-i-zgadki-pra-yanku-kupalu.html#sigProIdc183ed23d1
Прочитано 329 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»