Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

24.05.2021

Залатыя правілы народнай культуры

Традыцыйная народная культура яскрава вылучаецца нацыянальнай самабытнасцю. Гэта адзін з найбольш важных спосабаў самавыяўлення кожнага народа. Асабліва прыкметна ўзрастае яе роля ў наш час—у перыяд аб’яднання народа, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту. Гэты неацэнены нацыянальны набытак даўно страчаны многімі еўрапейскімі народамі.

Адной з цікавейшых крыніц народнай культуры з’яўляецца кніга беларускіх вучоных-фалькларыстаў Янкі Крука і Вольгі Катовіч ”Залатыя правілы народнай культуры”. Кніга прысвечана правілам кожнага дня года і найбольш значных каляндарных святаў. Тут сабраны цікавейшы матэрыял аб правілах паводзін чалавека, сям’і, рода, звязаных з падрхтоўкай і правядзеннем сямейных абрадаў.

Народная культура - гэта своеасаблівая мова зносін продкаў з навакольным асяроддзем. Гэта мова складаная, падчас сімвалічная. Сучаснікам яна не зусім зразумелая. З цягам часу мы развучыліся разумець мову прыроды і мову культуры. Таму нам цяпер трэба прыкласці нямала намаганняў, каб навучыцца зноў разумець і любіць сваю нацыянальную культуру. Гэта яна з’яўляецца асновай выхавання падрастаючага пакалення.

Бібліятэкары Свіслацкай гарпасялковай бібліятэкі запрасілі юнакоў і дзяўчат ў фальклорна-гістарычны экскурс “Залатыя правілы народнай народнай культуры” па аднайменнай кнізе Я.Крука і В.Катовіч. Праходзіў ён у “Кутку роднай спадчыны”, які знаходзіцца ў літаратурным салоне Свіслацкай гарпасялковай бібліятэкі. Варта адзначыць, што шматлікія экспанаты, якія тут знаходзяцца, зусім невядомыя моладзі. Тым цікавей было для іх знаёмства з рэчамі даўняга беларускага побыту. Удзельнікі сустрэчы выказалі сваё пажаданне—яшчэ неаднойчы наладзіць падарожжа ў гісторыю беларускай нацыянальнай культуры.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/cotsialnaya-sfera/kultura/biblioteki/novosti-biblioteki/item/21908-zalatyya-pravily-narodnaj-kultury.html#sigProIdeb119493e0
Прочитано 389 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»