Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

15.03.2021

Чытаем беларускіх пісьменнікаў

Кожны раз з нейкай таямнічай і амаль сакраментальнай радасцю, з незразумелым хваляваннем супрацоўнікі Мар'інагорскай гарадской бібліятэкі чакаюць 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У гэтым годдзе бібліятэкары падрыхтавалі прэзент–акцыю «Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая», якая праходзіць з 16 лютага па 31 сакавіка.

Кожнае мерапрыемства, прысвечанае беларускаму слову, стала для нашых чытачоў сапраўдным адкрыццём, цікавым і захапляльным падарожжам. На дарослым абанеменце бібліятэкар Свірыдзенка Т.Д. запрасіла чытачоў прыняць удзел у літаратурным марафоне па творчасці вялікіх і славутых пісьменнікаў І. Мележа і І. Шамякіна. Цікавасць у чытачоў вызвала стрыт-акцыя «Галасуй за любімую кнігу Івана Шамякіна». Лідарам сярод любімых кніг чытачоў з’яуляецца твор І.Шамякіна «Трывожнае шчасце». Прыемным сюрпрызам для наведвальнікаў бібліятэкі стала экспрэс-віктарына «Вам знаёмы гэтыя радкі?».Чытачам неабходна было прачытаць цытату з вядомых твораў беларускіх пісьменікаў, і, па магчымасці, адгадаць з якога твора гэты ўрывак.

На дзіцячым абанеменце бібліятэкар Кедыш В.Г. для юных чытачоў падрыхтавала лінгвістычную гульню для эрудытаў па кнізе Ірыны Калачовай «Ад добрага кораня - добры парастак» «Мілагучныя словы беларускай мовы».

У чытальнай зале юных чытачоў чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз. Бібліятэкары запрасілі дзяцей стаць удзельнікамі арт-гульні «Расціце казкі ў душы». Атрымалася сапраўдная чытацкая лабараторыя - дзеці падрыхтавалі гульні па беларускіх казках і запрашалі да ўдзелу сваіх равеснікаў.

Для навучэнцаў 1-2 класаў СШ № 3 і гімназіі была арганізавана сапраўдная школу-вучэльню «Лучынка». У госці да дзяцей завітаў кніжны дамавік Сымон са сваімі сябрамі - казачнымі героямі з кніг беларускіх пісьменнікаў. У ходзе гульні ўдзельнікі перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, гулялі ў «Салодкую казку», якую напісала дзіцячая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі - В.Савасцюк, адгадвалі па славеснаму апісанню жывёл, якія жывуць у кнігах А. Карлюкевіча і У. Ягоўдзіка.У знак падзякі за тое, што дзеці добра выконвалі заданні, Сымон падараваў прысутным беларускую народную казку «Пшанічны каласок», выкананую ў форме «тэатра на стале» і салодкія прызы.

«Самае дарагое…» - пад такой назвай у межах прэзент–акцыі для ўдзельніц «Клуба цікавых сустрэч» прайшла літаратурна-паэтычная сустрэча з мясцовым паэтам – Рунцэвічам У.М.. Паэт, чалавек з чулай і глыбокай душой, тварэц, чыё слова выклікае шчыры водгук і роздум, падараваў прысутным імгненні радасці і шчасця. З вуснаў Уладзіміра Міхайлавіча гучалі вершы - светлыя, сонечныя, прамяністыя, аб сапраўдным простым чалавечым шчасці.

Актыўнымі ўдзельнікамі прэзент-акцыі сталі юныя артысты бібліятэчнага тэатра «Усмешка», якія не толькі прымалі ўдзел ва ўсіх конкурсах і гульнях, прысвечаных папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў і беларускага слова, але і падрыхтавалі два спектаклі па казцы У. Ягодзіка «Калі тупне зайка», які змаглі ўжо ўбачыць навучэнцы пачатковай школы гімназіі, і пастаноўку па п’есе–казцы П.Васючэнка «Новы калабок», прэм’ера якога адбудзецца напрыканцы сакавіка.

Прочитано 559 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»