Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Thursday, 09 August 2018

ПАДЗЯКА ЗА ДОБРУЮ ПРАЦУ

Мінулыя выхадныя сталі адметнымі для экіпажа збожжаўборачнага камбайна Дзмітрыя  і Уладзіслава Рымашэўскіх з сельгасфімліяла “Дрычын. Яны далучыліся да радоў камбайнераў –тысячнікаў Пухавіцкага раёна.Павіншаваць іх з гэтай падзеяй на поле прыехалі старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Кацярына Сянько.

image00109082018

Л.Гулякевіч, Д. Рымашэўск, У. Рымашэўскі, К.Сянько

Пад вечар у нядзелю прайшоў невялікі дожджык і некалькі камбайнаў стаялі на ўскрайку поля: механізатары чакалі пакуль сонца і вецер падсушаць зерневыя культуры. Гэты час якраз і скарысталі каб павіншаваць экіпаж з працоўнай перамогай, уручыць падарункі і пагаварыць з механізатарамі.

Ганаровую грамату і падарунак у гэты дзень атрымаў і аператар зернесушыльнага комплекса Дзмітрый Чаўнакоў.

image00209082018

Л. Гулякевіч, Д. Чаўнакоў, К.Сянько

Завіталі мы і на зернеток.   Яго загадчыца Таццяна Васільева абрадавалася падарунку, які ўручыла Кацярына Сянько. Мікрахвалевая печ для калектыву гэтага ўчастка карысная рэч. Работа на зернетаку ідзе ў дзве змены. Працуюць 8 чалавек, з іх – пяцёра жыхары Столінскага раёна. Вядзецца закладка зерня на захоўванне, таксама падрыхтоўка насення. Таццяна Міхайлаўна расказала, што 35 тон азімай пшаніцы   ўжо падрыхтавалі, прыступілі да трыцікале.

У выхадныя ўборку азімых культур у гаспадарцы закончылі, зараз убіраюсь яравыя . На палетках   працуе і сеялка. Вядзецца сяўба рапсу, а гэта ўжо клопат пра ўраджай наступнага года.

Read 3397 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»