Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Monday, 30 July 2018

Жніво набірае ход

Для камбайнера ААТ «Дзяржплемзавод «Індустрыя» Сяргея Ляшчынскага, які трынаццаць сезонаў адпрацаваў на камбайне «Дон-1500», сёлетняе жніво асаблівае: ён атрымаў новы камбайн GS-12А1. З надзеяй, што новая тэхніка яго не падвядзе і будзе працаваць надзейна і высокапрадуктыўна,  Сяргей даў камбайну назву — «Ракета», якую і напісаў на кабіне. Праўда, узяць хуткі старт з першага выхаду ў поле не атрымалася: дажджлівае надвор’е стрымлівала работу, але паступова жніво стала набірать ход…

У першыя дні камбайны нямала часу прастойвалі ў полі, чакаючы, калі закончыцца дождж і колас падсохне, каб яго можна было абмалочваць. Паступова на высокіх участках, дзе глеба дазваляла працаваць тэхніцы, уборка  разгарнулася шырокім фронтам. У сераду на полі недалёка ад аграгарадка Пухавічы працавала 8 камбайнаў: тры «Доны», КЗС-10, «Мега», «Лексіён» і два GS. На пераўвільготненай глебе тэхніцы рухацца было цяжка. Загружаныя зернем МАЗы з нарошчанымі бартамі нярэдка буксавалі і не маглі самастойна выехаць з поля на  дарогу. У такіх выпадках іх выцягваў трактар МТЗ-3022.

Вярнуліся камбайны на мехдвор, калі набліжалася поўнач. За дзень было абмалочана 128 гектараў азімай пшаніцы.

Па стане на 27 ліпеня ў гаспадарцы было ўбрана 400 гектараў азімай пшаніцы.  Сярэдняя ўраджайнасць склала 26,8 цэнтнера з гектара.

Сярод камбайнераў гаспадаркі на старце жніва вызначыліся лідары:  Сяргей Ляшчынскі ўбраў 71 гектар і намалаціў 190 тон.  На рахунку Дзмітрыя Лістападава, які працуе на  камбайне «Дон-1500 Б»,  70 убраных гектараў з намалотам 187 тон зерня,  у Руслана Каралько, які працуе на камбайне «Лексіён-510», таксама блізкія паказчыкі — 64 гектары і 172 тоны.

Сярод вадзіцеляў, якія адвозяць зерне ад камбайнаў, лідзіруюць Ігар Цацукевіч і Юрый Войніч. Яны даставілі з поля на збожжаток адпаведна  302  і  285 тон зерня.

Кожную раніцу хлебаробы адпраўляюцца на працу з надзеяй, што на-двор’е ні на хвіліну не спыніць работу камбайнаў, яны разумеюць як важна своечасова ўбраць вырашчаны ўраджай.

 

Андрэй МАЗАНІК.

Read 3031 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»