Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Thursday, 07 June 2018

Высокі вынік — заслуга ўсёй каманды

Вадзіцель ААТ “Зазерка” Міхаіл Булгак.

Механізатар Вячаслаў Шухаў і вадзіцель Міхаіл Булгак не першы раз трапілі ў спіс перадавікоў. На дадзены момант яны лепшыя ў раёне на сваіх відах работ. Гэты высокі вынік, як заўсёды  гавораць перадавікі, — заслуга ўсёй каманды. У гаспадарках створаны звенні па корманарыхтоўцы, дзе  ад руплівасці і адносін да  справы  кожнага чалавека залежыць агульны вынік.

07 06 2018 2

Механізатар ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Вячаслаў Шухаў.

ААТ “Племянны завод “Індустрыя” корманарыхтоўку пачало першым у раёне, таму не дзіўна, што работнікі сельгасарганізацыі задаюць тэмп іншым гаспадаркам. Пра гэта сведчыць і колькасць перадавікоў з “Індустрыі”.

Першы этап нарыхтоўкі кармоў пачынае пастаянны лідар на многіх палявых работах Віктар Савасцюк. Пасля таго, як зялёная маса правялілася, да працы на новым  кормаўборачным камбайне  прыступае  Вячаслаў  Шухаў.  Вячаслаў  Іванавіч больш за 25 гадоў прысвяціў працы ў сельскай гаспадарцы.

Добрымі тэмпамі  ідзе  корманарыхтоўка  і  ў  ААТ  “Зазерка”. Вадзіцель Міхаіл Булгак за гады працы зарэкамендаваў сябе з лепшага боку. Разам з іншымі механізатарамі ён не першы год працуе дзеля таго, каб забяспечыць жывёлагадоўчую галіну якаснымі кармамі.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

 

Read 3020 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»