Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Thursday, 31 May 2018

У раёне створана рабочая група па арганізацыі кантролю корманарыхтоўчай кампаніі

На перыяд  нарыхтоўкі кармоў распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта  створана рабочая група па арганізацыі кантролю за ідэалагічным, культурным і бытавым абслугоўваннем удзельнікаў корманарыхтоўчай кампаніі.

У склад групы ўвайшлі прафсаюзныя лідары, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, галоўны   дзяржаўны  санітарны ўрач Пухавіцкага раёна. На мінулым тыдні члены рабочай групы пабывалі ў ААТ “Аграсімвал”, “Шацк”, “Вецярэвічы”.

Як забяспечаны механізатары спецадзеннем? Як арганізавана іх харчаванне? Ці  праводзіцца ў гаспадарках перадрэйсавы кантроль?  Адказ на  гэтыя і многія іншыя пытанні мы атрымалі ў час сустрэч з механізатарамі гаспадарак, старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый, намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.

Сітуацыя розная, але  і ў нечым падобная. Напрыклад, у ААТ “Шацк” і “Аграсімвал” мы не ўбачылі механізатараў у спецадзенні. Розніца ў тым, што ў  “Аграсімвале“ яно было набыта і выдадзена людзям. У “Шацку” спец-адзенне  не набылі па прычыне адсутнасці фінансавых сродкаў. Ёсць пытанні і па арганізацыі бытавых умоў:  бытавыя і душавыя памяшканні трэба прыводзіць у парадак.

А яшчэ мы   дэталёва вывучылі змест стэндаў, размешчаных на  мехдварах і ў адміністратыўных будынках гаспадарак. Інфармацыя ёсць. Праўда, некаторая ўжо састарэлая. Аднак тая,  што датычыцца корманарыхтоўкі, была  ва ўсіх гаспадарках. Людзі могуць паглядзець і заданні, і расцэнкі, і ўмовы стымулявання.

Трэба адзначыць, што па ўсіх пытаннях  больш парадку ў ААТ “Вецярэвічы”.

Многае ў гэтай рабоце залежыць не толькі ад кіраўнікоў, але і  ад ідэолагаў, прафсаюзных лідараў. І тут не трэба дзяліць абавязкі, а, наадварот, аб’ядноўваць намаганні, каб зацікавіць людзей,  стварыць для іх  лепшыя ўмовы працы і  прадухіліць праблемныя сітуацыі, а, можа, і бяду.

Вольга  ЛУГАВАЯ

Read 2951 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»