Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Saturday, 14 April 2018

Пасяўная кампанія — галоўная тэма земляробаў

Дырэктар ААТ «Зазерка» Андрэй Папельскі і механізатар Аляксей Вераскоўскі.

У сярэдзіне тыдня большасць гаспадарак раёна прыступілі да сяўбы. Актыўна ўключыліся ў пасяўную кампанію земляробы ААТ “Зазерка”. Да работы былі падрыхтаваны  тры пасяўныя агрэгаты. Першым у аўторак на поле  выехаў Аляксей Вераскоўскі. Пазней да яго далучыліся Мікалай Кушпет і Алег Зяньковіч. 958 гектараў яравых збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарцы плануюць пасеяць да канца наступнага тыдня. На раніцу пятніцы было засеяна 8 працэнтаў плошчы.

Сяўбу  сёлета пачалі з яравога трыцікале. Гэту культуру сеялі на сяргеевіцкіх землях. Там глебы больш лёгкія, чым каля Зазеркі, таму крыху  раней дазволілі тэхніцы выйсці на палі. Там  мы і сустрэліся з Аляксеем Вераскоўскім. На магутным “Джон Дзіры” з італьянскай сеялкай “Фогель Нут” ён працуе ўжо 12 гадоў. Гледзячы на акуратную дагледжаную тэхніку, я, прызнаюся, у гэтыя лічбы верыла  з цяжкасцю.

— Усё таму, што тэхніка ў руках гаспадара, — гаворыць дырэктар гаспадаркі Андрэй Папельскі. — Аляксей Вераскоўскі ўсё жыцце працуе ў сельскай гаспадарцы. Ён традыцыйна адзін з нашых лепшых сейбітаў. Зараз Аляксей Фёдаравіч працуе ў звяне з Віктарам Нехвядовічам, які падвозіць насенне.

14 04 2018 2

Вадзіцель Віктар Нехвядовіч.

Вясна сёлета позняя, таму ўсе палявыя работы павінны быць праведзены  ў сціслыя тэрміны. Марнаваць час земляробы не могуць. Іх задача — прыкласці максімум  намаганняў, каб атрымаць добры  вынік.

На палях ААТ “Зазерка” кіпіць работа. Загадзя агранамічная служба прадумала севазварот. Сейбіты прыязджаюць на гатовыя палі, дзе напярэдадні на ўнясенні мінеральных удабрэнняў і падрыхтоўцы глебы працавалі Сяргей Шчэрба, Пётр Юркевіч, Аляксандр Прыгодскі, Павел Навічыхін,  Канстанцін Максімчык.

— Зараз такая пара, што мы адначасова выконваем некалькі відаў работ, — працягвае Андрэй Станіслававіч. — Завяршаем першую падкормку азімых. Хутка Віктар Бурак, Пётр Юркевіч, Сяргей Дароўскі і ўсё, хто былі задзейнічаны на гэтых работах, выйдуць у поле з іншымі агрэгатамі.  Таксама ўжо займаемся ўнясеннем арганікі пад кукурузу. У канцы красавіка на 150 гектарах будзем сеяць цукровыя буракі. Землі цалкам падрыхтавалі. Ёсць  і свая сеялка, з якой будзе працаваць Алег Зяньковіч.

Пасяўная кампанія — галоўная тэма ў земляробаў. Арганізацыйныя пытанні вырашаны: з уласнай сталовай наладжана дастаўка абедаў на палі, на сходзе былі аб’яўлены ўмовы  спаборніцтва,  інфармацыя пра  заробак і норма-змены на розных відах работ.  Працоўны дзень у земляробаў цяпер пачынаецца з шасці гадзін раніцы. Але  працаўнікам гаспадаркі, якія штогод трапляюць у спіс перадавікоў, не прывыкаць да такога напружанага графіка работы.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Read 3018 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»