Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Thursday, 12 April 2018

Сеялкі выйшлі ў поле

Правядзенне пасяўной кампаніі — адна з надзённых тэм у сельскагаспадарчай галіне.

Першапраходцамі сёлета сталі земляробы ААТ “Аграсімвал”. Пакуль адзін  пасяўны агрэгат працуе на полі каля аграгарадка Гарэлец. Сяўбу вядзе Павел Валасевіч. Насенне яму падвозіць Уладзімір Журавель. Адразу перад сяўбой вядзецца падрыхтоўка глебы. На гэтым відзе работ задзейнічаны Аляксандр Кікот, Сяргей Мотуз, Анатоль Лабанок.

— Яравы клін збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарцы складае 850 гектараў, — расказвае галоўны аграном Марыя Цымановіч. — Мы пачалі сеяць  авёс. На раніцу аўторка засеялі 25 гектараў. Разлічваем, што ў бліжэйшы час у поле з сеялкай выйдзе і Анатоль Лабанок. Паралельна  наш  малады  механізатар  Уладзімір  Мазанік падкармлівае азімыя. Удабрэнні яму падвозіць Віктар Сіпач.

У панядзелак сяўбу  пачалі  таксама  земляробы ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”. На іх рахунку пакуль 10 гектараў, засеяных  аўсом. Наперадзе шмат  работы: па плане трэба засеяць 1200 гектараў.

Кацярына ВІШНЕВА.

Read 3044 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»