Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Monday, 04 September 2017

На рахунку камбайнера СУП “Дукора-Агра” Мікалая Крукоўскага тры тысячы тон

Жніво на Пухавіччыне завершана. Каравай Пухавіччыны склаў каля 104 тысяч тон. Гэта больш, чым у мінулым годзе.

Жніво на Пухавіччыне завершана. Каравай Пухавіччыны склаў каля 104 тысяч тон. Гэта больш, чым у мінулым годзе.

Аднак не толькі агульным намалотам адметны гэты ўборачны сезон. На рахунку камбайнера СУП “Дукора-Агра” Мікалая Крукоўскага — 3250 тон намалочанага збожжа. Такога выніка ў раёне яшчэ не было.

— У мінулым годзе я намалаціў крыху больш за 2100 тон, — гаворыць Мікалай Міхайлавіч. — Сёлета ставіў перад сабой высокія мэты і задаволены, што змог іх дасягнуць. Намалот заўсёды залежыць ад ура-джайнасці. Мая перамога — заслуга ўсяго нашага калектыву. З моманту сяўбы нямала людзей пашчыравалі на палях, каб мне і астатнім камбайнерам было што ўбіраць.

За дзень у сярэднім Мікалай Крукоўскі на “Лексіёне-560” намалочваў 120 тон збожжа. На гэтым камбайне перадавік працуе з 2009 года. Уважліва сочыць за станам тэхнікі, і яна не падводзіць. Здараюцца, безумоўна, паломкі, аднак іх стараюцца хутка ліквідаваць.

У сельскай гаспадарцы Мікалай Міхайлавіч працуе ўсё жыццё. У Дукору пераехаў з Гродзеншчыны, адзінаццаць гадоў таму ўладкаваўся ў мясцовую гаспадарку. На жніве задзейнічаны з 2009 года. За гэты час камбайнер дасягнуў значных працоўных поспехаў. Мікалай Крукоўскі — пастаянны ўдзельнік раённых і абласных дажынак. Дыпломы з гэтых святаў займаюць цэлую паліцу.

Напружаны час жніва для камбайнера пачаўся напрыканцы ліпеня з уборкі рапсу. Цяпер на палях, дзе зусім нядаўна стаялі важкія каласы збожавых культур, вядзецца ворыва. Адпачываць Мікалаю Крукоўскаму, як і іншым хлебаробам, пакуль рана.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Read 2460 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»