Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Tuesday, 15 August 2017

«Ёсць тысяча!»

На жніве-2017 вызначыліся першыя тысячнікі

На жніве-2017 вызначыліся першыя тысячнікі. Многіх з тых, каго днямі віншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец, не трэба і прадстаўляць. Шмат гадоў яны працуюць у сваіх гаспадарках і пастаянна становяцца перадавікамі.

Першым камбайнерам у раёне, які пераадолеў мяжу намалоту ў 1000 тон збожжа, стаў Мікалай Крукоўскі з СУП “Дукора-Агра”.

Традыцыйна ў ліку першых  віншаванні прымаюць камбайнеры ААТ “ Голацк”. Адразу тры экіпажы з гэтай гаспадаркі заслужана называюцца тысячнікамі. Віктар  Гардзіенка і Сяргей Стулянкоў, Мікалай і Ігар Тарасевічы, Аляксандр Расолька і Яўген Кубры папоўнілі скарбонку сваіх працоўных дасягненняў.

— Для мяне гэта дванаццатае жніво. У 2006 годзе сеў на новы камбайн “Лексіён-570”, з тых часоў атрымліваецца дасягаць добрых вынікаў. Безумоўна, штогод іх хочацца паляпшаць, таму вельмі стараемся ў такую адказную пару, —  гаворыць  Віктар  Гардзіенка. —   Бліжэйшая мэта — намалаціць больш за дзве тысячы тон.

Падзякі і грашовыя прэміі перадавікам уручылі прама на хлебнай ніве. Віншуючы тысячнікаў з працоўным поспехам, Сяргей Ленкавец адзначыў, што на нашых палях працуюць  сапраўдныя прафесіяналы. Старшыня райвыканкама ўпэўнены, што тысячнага намалоту ў раёне дасягнуць многія камбайнеры.

Падарункі лепшым камбайнерам уручыла таксама старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч. Вясёлы настрой перадавікам  песнямі пад баян забяспечылі ўдзельніцы жартоўнага гурта “Сяброўкі” Дукорскага СДК.

Хутка віншаванні і добрыя пажаданні будуць гучаць  і ў адрас іншых камбайнераў. З кожным днём тысячнікаў у раёне становіцца  больш.

 

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Read 2546 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»