Address: 222811, Minsk oblast,
Maryina Gorka, Leninskaya street, 47

WORKING HOURS
monday - friday

8.30 am - 1:00 pm
2:00 pm - 5:30 pm
(reception of citizens and legal entities - from 8.00)

Phone: +375 (1713) 3-51-66

Fax: +375 (1713) 6-05-96

«Hotline»: +375 (1713) 2-04-24
(working hours from 8.30 to 13:00 and from 14:00 to 17:30)

Reference-information service «one window »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 

Social media: Instagram

Monday, 24 July 2017

На зернесушыльным комплексе СУП “Дукора-агра” ідуць апошнія прыгатаванні да жніва

Ціха і нешматлюдна на зернесушыльным комплексе СУП “Дукора-агра”: ідуць апошнія прыгатаванні да пачатку жніва. Яшчэ літаральна некалькі дзён — і закіпіць праца

Ціха і нешматлюдна на зернесушыльным комплексе СУП “Дукора-агра”: ідуць апошнія прыгатаванні да пачатку жніва. Яшчэ літаральна некалькі дзён — і закіпіць праца.

— Каб усталявалася надвор’е, камбайны маглі б ужо выйсці на рапсавыя палі, — гаворыць галоўны энергетык гаспадаркі Вячаслаў Гацман (на здымку з аператарам ЗСК Максімам Крайко). — Звычайна ў гэты час менавіта на рапсе мы ўжо правяраем гатоўнасць зернесушыльнага комплексу.

Сёлета прымаць хлеб у Дукоры будуць дзве зернесушыльныя ўстаноўкі. Новая ЗСК-30 (установлена тры гады таму) і старая — М-819. Першая працуе на газе, а другая — на пячным паліве. Безумоўна, хлебаробы хацелі б абмежавацца сіламі больш сучаснага комплексу, аднак дапамога старога можа спотрэбіцца таксама.

— Таму прафілактычныя работы мы праводзім на ўсім абсталяванні зернесушылак, — гаворыць Вячаслаў Гацман. — Займаюцца рамонтам нашы аператары. Як адрамантуюць — так і папрацуюць. Таму стараюцца зрабіць так, каб абсталяванне не падвяло. А вопыт работы ў аператараў немалы. Максім Крайко і Сяргей Бялко, каб працаваць на новым комплексе, праходзілі навучанне, бо, акрамя спецыфікі працы на газавым абсталяванні, аператарам трэба валодаць і камп’ютарам.

Сёлета гатоўнасць зернесушыльнай гаспадаркі — асабліва важная справа, бо лета вяскоўцаў пакуль не песціла, а толькі выпрабоўвала. І дукорцы не моцна разлічваюць на падарункі надвор’я, таму настройваюцца на інтэнсіўную працу. Канечне, хацелася б, каб зерне паступала з нізкай (менш за 20 працэнтаў) вільготнацю. Можна было б сіламі аднаго комплексу перапрацаваць за суткі дзённы намалот (сярэдні па гаспадарцы).

— Мы чакаем, што зерне можа быць вільготным, — кажуць аператары. — Таму трэба будзе яго дасушваць. Гэта больш доўгі цыкл работы комплексу, большыя энергетычныя затраты. Аднак пра гэта прыродзе не раскажаш, таму наша галоўная задача — быць гатовымі да любых капрызаў надвор’я.

Пасля таго, як зерне з палеткаў будзе пачышчана і даведзена да патрэбнай вільготнасці, частка яго паступіць на склад. Чатыры асноўныя і два дадатковыя складскія памяшканні ў гэты час таксама гатовы да прыёмкі першых тон зерня новага ўраджаю: нядаўна была скончана дэзынфекцыя складоў.

— Праца на зернетаку чакаецца напружаная, бо сюды паступіць ураджай больш як з 2000 гектараў, — гаворыць намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Людміла Шкробат. — Мы ўсе ў чаканні пачатку самай напружанай пары года для нас. Спадзяёмся, што ні людзі, ні тэхніка нас не падвядзе, і мы атрымаем задавальненне і добрыя вынікі ад сваёй працы.

Алена ШАНТЫКА.

Read 2408 times

© Puhovichi Region Executive Committee, 2008-2020
Any errors on the site?
Please select the text with the error,
and press ctrl + enter

Яндекс.Метрика Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»