1 чэрвеня ў ДУК "Пухавіцкі РЦК " прайшоў конкурс "Юная лэдзі" ўдзельніцы конкурсу расказалі пра сябе і сваю сям’ю Лізавета Мігуцкая, Крысціна Чауніна, Анастасія Гнёт, Анастасія Фралова, Арына Панкратовіч і Ульяна Смычкова расказалі ў візітнай картцы, прадставіўшы фота і відэа-прэзентацыі.
У творчым конкурсе ўсе ўдзельніцы чыталі вершы і выконвалі песні.
А ў дэфіле гледачы ўбачылі, як звычайныя дзяўчынкі ператварыліся на нашых вачах у незвычайна прыгожых прынцэс… Як жа тут назваць лепшую з іх?
Пакуль журы думала над гэтым, прыз сімпатый гледачоў шукаў будучую ўладальніцу прама ў зале. Даўжэй за ўсё па часе (яго вымяраў па гадзінніку вядучы) гледачы віталі Арыну Панкратовіч з Мар’інагорскай гімназіі, якая пакарыла ўсіх выкананнем песні «Кацюша». Гэта выкананне, упэўнена, і стала прычынай таго, што журы назвала Арыну «Міс талент».
А вось галоўны прыз дастаўся Анастасіі Гнёт з СШ №2 г. Мар’іна Горка. Першымі, хто павіншаваў юную ўдзельніцу з перамогай, была яе шматлікая сямейная група падтрымкі.