Этна-вечарына - імпрэза, прысвечаная старадаўняй традыцыі выканання беларускага побытавага танца. Пад гукі дуды, барабана і дудкі "Зарачанка" дэманструе народныя танцы старой Беларусі, а пасля развучвае іх разам з публікай. У адпачынку паміж танцамі ладзяцца традыцыйныя беларускія гульні для дзяцей і дарослых.