Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе гісторыю сваёй краіны, бачыць прыгажосць роднай прыроды, знаёміцца з таленавітымі людзьмі, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Супрацоўнікі Дружненскай сельскай бібліятэкі правялі патрыятычную гадзіну «Люблю цябе, зямля бацькоў святая» для ўдзельнікаў клуба «Патрыёт» Размова пайшла аб тым, якую слаўную і гераічную гісторыю мае наша краіна. Падчас мерапрыемства ўспомнілі знакамітых беларусаў: Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Анастасію Слуцкую, Напалеона Орду, Рыгора Раманавіча Шырму і іншых.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі зрабілі выснову, што кожны з беларусаў уносіць часцінку сваёй працы ў агульную справу. Кожны імкнецца да таго, каб наша Беларусь была мірнай, багатай і шчаслівай.