У рамках праекта «Край, які мне дарагі» у Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 8-х класаў, удзельнікаў клуба «Патрыёт», прайшоў мультымедыйны мікс «Мілы кут дарагой Радзімы».
У ходзе мерапрыемства пдллеткам была прадстаўлена прэзентацыя «Падарожжа па родным краі: цікавыя факты», якая пазнаёміла прысутных з цікавымі гістарычнымі падзеямі Пухавіцкага краю, знакамітымі людзьмі раёна, культурна-гістарычнымі славутасцямі, брэндамі.
Напрыканцы мерапрыемства была праведзена краязнаўчая віктарына «Пазнай свой край». Удзельнікі актыўна адказвалі на пытанні і атрымлівалі прызы.