Людзі, абмежаваныя дзейнасцю, адчуваюць у першую чаргу клопат дзяржавы.
У аг. Зазер’е ёсць таксама такія людзі, адны з іх жывуць у сем’ях, а другія знаходзяцца ва ўстанове аховы здароўя «Зазерская бальніца сястрынскага догляду», якая знаходіцца ў жывапісным месцы, на беразе ракі Свіслач. У снежні установа святкуе свой 20-гадовы юбілей. З дня заснавання ўстановы загадчыкам працуе Сурвіла Ганна Анатольеўна, чалавек з чулым сэрцам, прыгожая, таленавітая жанчына (прымала ўдзел шмат разоў у выставах народнай творчасці), якая таксама у лістападзе святкавала свой юбілей. Жыхары аг. Зазер’е адносяцца з павагай да гэтай працавітай жанчыны. Разам з ёй – добрасумленны калектыў, які адносіцца да пацыентаў установы з павагай, дабрынёй і сардэчнасцю. Толькі такія людзі могуць працаваць у такіх установах.
Некаторыя пацыенты з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі і маюць магчымасць карыстацца кнігамі, чытаць газеты «Пухавіцкія навіны», «Друг пенсионера» і часопіс «Однако, жизнь!», якія выпісаны спецыяльна для іх. Павіншаваць з юбілеем прыйшлі да ўстановы загадчык ДУА «Зазерская школа мастацтваў» Алена Самсон і бібліятэкар Зазер’еўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі імя А. Бачылы Алена Ермакова. Алена Самсон з вучнямі школы падрыхтавала святочную віншавальную праграму «Мы побач». Вядучыя сустрэчы павіншавалі прысутных са святам. Удзельнікі мерапрыемства пачулі шмат добрых слоў і пажаданняў у свой адрас, атрымалі магчымасць прыемна адпачыць. Прысутныя былі да глыбіні душы кранутыя пранікнёным, шчырым выступленнем дзяцей. Дзеці падарылі пацыентам анёла на шчасця. Бібліятэкар павіншавала загадчыка і калектыў з юбілеем, пажадала здароўя і поспехаў і перадала салодкі падарунак. 5 інвалідаў з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі, якія абслуговаюцца на даму. Бібліятэкар таксама наведала і павіншавала сваіх чытачоў са святам. Сёння бібліятэкі служаць для пажылых людзей і інвалідаў цэнтрам стабільнасці і псіхалагічнай падтрымкі. А бібліятэкар для іх – гэта зносіны, сустрэча з цікавымі кнігамі, атрыманне новых уражанняў і цікавай інфармацыі, асабліва для адзінокіх людзей. Шанаваць, ганарыцца, паважаць – менавіта так неабходна кожны дзень адносіцца да старэйшага пакалення. Дзень пажылых людзей і дзень інвалідаў – гэта напамін пра тое, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення. Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе. Але галоўнае, у чым яны маюць патрэбу – увага, дабрыня, пяшчотнасць, сардэчнасць.