Каб белы свет не здауся вузкiм,
Каб годна жыць памiж людзей,
Любiце мову беларуску,
Любiце з кожным днем мацней!
Леанід Дайнэка
У лагеры працы i адпачынку «Юнацтва» ДУА «Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Е. Гурыновіча», 20 чэрвеня быў абвешчаны Днём Рэспублiкi Беларусь. З гэтай нагоды для ўдзельнікаў лагеря бiблiятэкар Пярэжырскай сельскай iнтэграванай бiблiятэкi правяла турнiр «Таямнiцы роднай мовы». Прысутным давялося выканаць шэраг заданняў: «Прыказкi i прымаукi пра мову», «Прадметы сялянскага побыту», «Чытаем па-беларуску», «Перакладаем з рускай мовы» i iнш. Напрыканцы падлеткi напiсалi на дошцы любiмыя беларускiя словы.