26 сакавіка ў аддзел дзіцячай і юнацкай кнігі Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі зноў завіталі наведвальнікі аздараўленчага лагера ДУА «СШ №2 г. Мар’іна Горка». Другі дзень ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі быў прысвечаны беларускай дзіцячай кнізе. Падчас мерапрымства юныя чытачы пазнаёміліся з творамі беларускага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Мазго. Паэт напісаў шмат твораў для дзяцей, якія былі надрукаваны ў кнігах «Суседзі па сусвеце», «Смехапад», «Прыгоды марахода», «Цуда-вуда», «Таямнічая планета», «Завітала ў госці казка». Дзеці с вялікім задавальненнем паслухалі вершы, а потым адгадвалі загадкі.
Самыя ўважлівыя і кемлівыя атрымалі прызы.