Пярэжырская сельская інтэграваная бібліятэка. У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры сумесна з Пярэжырскай сярэдняй школай імя А.Е.Гурыновіча правялі конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове «Акрыляе роднае слова».
Гучалі вершы Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Бачылы, Леаніда Пранчака, а таксама творы ўласнага сачынення. Усе прысутныя вельмі натхнёна і эмацыйна выказалі сваю любоў да роднай мовы і Айчыны.