6 студзеня 2024 года адзначыў свой 60-гадовы юбілей Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч - публіцыст, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, наш зямляк ураджэнец вёскі Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна.
З нагоды юбілею пісьменніка ў бібліятэках ДУК “Пухавіцкая цэнтральная раенная бібліятэка” прайшлі шматлікія мерапрыемствы.
Пухавіцкая раенная бібліятэка арганізавала выставу “Яго пяро не ведае спакою”. Кніжная выстава раскрывае разнастайнасць творчай палітры А.М.Карлюкевіча. На выставе прадстаўлены краязнаўчыя выданні аўтара розных гадоў, у тым ліку першая кніга ”Вяртанне да…Беларусі”, кнігі прысвечаныя любімай Пухавіччыне – “За Цітаўкай-Слабада”, “Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі”, ”Сцежкамі Ігуменшчыны” і інш.
У гэты дзень у біліятэцы адбылася гадзіна краязнаўства “…Больш за ўсе я бацькоўскаму краю адданы!”, у фармаце NОN-STOP.
На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі не толькі з цікаўнасцю знаеміліся з творчасцю пісьменніка,але і адкрывалі для сябе невядомыя старонкі нашай пухавіцкай зямлі.
Дружненская пасялковая бібліятэка запрасіла чытачоў на літаратурную гадзіну-знаёмства “Жыву і дыхаю, мой родны край, табою”. На мерапрыемстве вучні 6 А класса СШ №1 п. Дружный пазнаёміліся з кнігамі краязнаўчых нарысаў і эсэ Алеся Карлюкевіча, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі. Уважлівыя чытачы здзейснілі падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны.
У Зоркаўскай сельскай бібліятэцы-клубе абылася гадзіна літататурнага партрэта “Алесь Карлюкевіч: літаратурная творчасць без межаў”. Для некаторых удзельнікаў мерапрыемства было адкрыццём тое, што А.Карлюкевіч мае яшчэ адну адметную грань у творчасці – напісанне казак для дзяцей. Мерапрыемства адбылося цікавая і пазнавальная.