Каляды - чароўны час, які кожны чакае з нецярпеннем з году ў год. Калядамі называюць дванаццаць дзён ад Каляд да Вадохрышча.
Калядам папярэднічаў строгі шасцітыднёвы пост, падчас якога трэба было прытрымлівацца шматлікіх абмежаванняў у ежы і паводзінах. Моладзі і дзецям, напрыклад, забаранялася гуляць у вясёлыя і шумныя гульні. Таму свята чакалі з нецярплівасцю.
Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіныі.
Аб беларускіх традыцыях святкавання Каляд , аб трох куццях , «смерці казы», варажбы па паленцах і іншых цікавых звычаях ішла гаворка падчас гадзіны фальклору, якая адбылася 9 студзеня ў Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Удзельнікам мерапрыемства былі прапанавана калядная гульня- віктарына. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.