Супрацоўнікі Пухавіцкай раённай дзіцячай бібліятэкі запрасілі да сябе вучняў ДУА «СШ №1 г. Мар’іна Горка». Для іх правялі літаратурную гадзіну «Якую Колас і Пухавіччына». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб месцы нараджэння пісьменніка і яго дзяцінстве. Вельмі ўважліва дзеці слухалі аповед бібліятэкара аб тым, як Якуб Колас праводзіў свой час на Пухавіччыне – ў весках Талька, Загібелька, Беразянка.
У даваенны час, пачынаючы з трыццаць трэцяга года, Якуб Колас разам з жонкай і дзецьмі штогод адпачываў недалёка ад Мар'інай Горкі. Тут ён збіраў грыбы, лавіў рыбу, вывучаў мясцовасць, назіраў за станам надвор'я. І, безумоўна, шмат працаваў – выношваў ідэі твораў, пісаў паэмы і вершы. Так з’явілася паэма «Міхасёвы прыгоды», якую дзеці вельмі ўважліва слухалі і чыталі ўрыўкі.