Адной з найважнейшых падзей у культурным жыцці Рэспублікі з’яўляецца Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Юбілейны Дзень беларускай пісьменнасці ў 2023 году праходзіў ў трыдцаты раз.
У рамках Дня беларускага пісьменства «Пад небам беларускага пісьменства» ў Дружненскай пасялковай бібліятэцы для вучняў 5 класаў СШ №1 п. Дружны прайшла пазнавальная гадзіна «Беларускія асветнікі і першадрукары». У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, які матэрыял выкарыстоўваліся ў старажытнасці для напісання кніг, з чаго рабіліся пераплёты кніг. Пазнаёміліся з ўзнікненнем беларускай кнігі, жыццём і дзейнасцю першаасветнікаў беларускай зямлі, такіх як, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Сымон Будны. Вучні разам з бібліятэкарамі перагарталі старонкі гісторыі, усе разам пранікліся духоўным подзвігам вялікіх людзей, якія працавалі, каб несці людзям усёй зямлі Слова і Асветніцтва.