1 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень ведаў, які азначае пачатак новага навучальнага года ва ўсіх адукацыйных установах. Дзень ведаў - гэта свята для першакласнікаў і выпускнікоў, для бацькоў і настаўнікаў, для ўсіх тых, хто мае дачыненне да навучання. Традыцыйна ў гэты дзень у школах праходзяць урачыстыя лінейкі, урокі ведаў, міру, бяспекі, мужнасці. Дружненская пасялковая бібліятэка таксама стала часткай гэтага свята. Для навучэнцаў СШ №1 п. Дружны быў праведзены бібліятэчны ўрок "Культура мірў - дзецям планеты". На гэтым уроку бібліятэкары расказалі сваім юным чытачам, як важна жыць у міры, любіць Радзіму, як трэба ставіцца да таварышаў, быць верным і адданым у адносінах да іх. У канцы мерапрыемства была зроблена выснова - нам патрэбен мір, нельга даць разбурыць усё тое цудоўнае, што створана нашымі рукамі. Мір і праца - вось наша жыццёвая праграма!