Навакольны свет вельмі багаты і разнастайны. Прырода для нас – гэта крыніца жыцця, крыніца прыгажосці, натхнення і творчай дзейнасці.
13 чэрвеня наведвальнікі аздараўленчага лагера ДУА “СШ № 4 г. Мар’іна Горка” завіталі ў Пухавіцкую раённую дзіцячую бібліятэку, каб як мага болей даведацца пра чароўны свет прыроды. Вельмі шмат пісьменнікаў у сваіх творах пісалі аб прыродзе. Падчас мерпрыемства дзеці пазнаёміліся з вялікім аматарам і знаўцам роднай прыроды - Уладзімірам Ягоўдзікам. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Падчас гульні ў бібліядартс “Уладзімір Ягоўдзік - дзецям” юныя чытачы пазнаёміліся з творамі пісьменніка, якія выходзяць у серыі «Скарбы Радзімы». Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра звычкі зайцоў, ваўкоў, мядзведзяў, вожыка, лісы, а таксама адкрылі для сябе шмат незнаёмых звяроў і птушак.