Праўдзінская гарпасялковая бібліятэка сумесна з бібліятэкай ДУА «Праўдзінская сярэдняя школа» для вучняў 8 класа падрыхтавалі літаратурную гадзіну «Пісьменнікі Пухавіччыны». Школьнікі загадзя падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра мясцовага паэта Станіслава Іосіфавіча Асташэвіча і ў ходзе мерапрыемства расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, чыталі яго вершы.
Бібліятэкар гарпасялковай бібліятэкі падрыхтавала агляд творчасці пісьменнікаў Пухавіччыны: Алеся Бачылы, Генадзя Кляўко, Уладзіміра Хадыкі, Таісы Бондар, Алеся Карлюкевіча. Напрыканцы мерапрыемства прагучала песня на словы Алеся Бачылы. «Радзіма мая дарагая».