Мова — частка гістарычнай спадчыны народа. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Пранікнёныя словы ў вершы П.Панчанкі гучаць як песня: «Ільняная і жытнёвая. Сялянская. Баравая, у казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская, Вобразная, вольная, пявучая, Светлая, як травы у расе. Мова беларуская мая!»
У літаратурным салоне Свіслацкай гарпасялковай бібліятэкі для ўдзельнікаў літаратурна-фальклорнага клуба «Берагіня» адбылася сустрэча «Святая крыніца - роднае слова», прысвечаная Дню роднай мовы. Чыталі вершы, прымалі ўдзел у інтэрактыўнай гульні па прыказках, спявалі беларускія песні.