IMG 20241024 161646 137

Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

25.06.2021

Маленькі патрыёт вялікай Радзімы Беларусь

Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі…

Чароўны кут, старадаўні казачны край – наша Беларусь. Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі – дзяды і прадзеды. Таму і называюць людзі сваю зямлю – Бацькаўшчына.Мы нарадзіліся на беларускай зямлі, узгадаваліся і жывем на Беларусі. Радзіма наша Беларусь.

З 15 чэрвеня ў Мар’інагорскай гарадской бібліятэцы ў межах інтэрактыўнага праекту “Сэрцу дарагая – Беларусь мая” узяў старт літаратурна-патрыятычны марафон “Маленькі патрыёт вялікай Радзімы Беларусь”. Для сваіх актыўных чытачаў і сяброў - навучэнцаў аздараўленчых лагераў СШ № 3 і Мар’інагорскай гімназіі бібліятэкары правялі шэраг цікавых і змястоўных мерапрыемстваў у грамадска-патрыятычным накірунку. Так, 15 чэрвеня артысты бібліятэчнага тэатра “Усмешка” запрасілі дзяцей на тэатралізаваннае прадстаўленне, прысвечанае беларускай казцы. Разыначкай мерапрыемства стала п’еса-казка беларускага пісьменніка Пятра Васючэнка “Новы Калабок”.

Працягам марафону 16 чэрвеня стала ваенна-патрыятычная кампазіцыя “Крокі Вялікай Перамогі”, прысвечаная 80-годдзю са дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Юныя артысты праз вершы, песні, словы імкнуліся перадаць маленькім гледачам памяць аб грозных падзеях вайны. Мерапрыемства скончылася на чуллівай хвалі, гледачы і артысты прыгожа і замілаванна выканалі песню “Бусел на даху”, вядомую ў выкананні Сафіі Ратару.

У другой палове дня супрацоўнікі бібліятэкі і юныя артысты бібліятэчнага тэатра “Усмешка” запрасілі жыхароў мікрараёну Новая Зара прыняць удзел у летнім інтэлектуальным забегу “Бягучая кніга”. Забег быў прайшоў пад дэвізам: “Я люблю Беларусь». Па ўмовах акцыі “кнігабягуны” адправіліся па спецыяльна распрацаваным маршрутам (тарговыя пляцоўкі, сквер, вуліцы). Пытанні інтэлектуальнага забегу былі прысвечаны гістарычным, літаратурным і культурным старонкам нашай краіны і нашага краю.

22 чэрвеня 1941 года – адна з самых жалобных дат у гісторыі Беларусі - Дзень памяці і смутку - дзень пачатку Вялікая Айчынай вайны. З гэтай нагоды ў межах літаратурна-гістарычнага марфону “Маленькі патрыёт вялікай Радзімы Беларусь” бібліятэкары арганізавалі сярод чытачоў шэраг ваенна-патрыятычных акцый: патрыятычны марафон чытання “І памяць аб вайне нам кніга пакідае”, дні ваеннай паэзіі “Чатыры радка аб вайне”, гадзіны патрыятычнай інфармацыі “Яшчэ дзеці – ужо салдаты” і інш.

Вельмі важна выхоўваць у дзяцей нацыянальную самасвядомасць і нацыянаую годнасць, далучаць іх да беларускай культуры, народных традыцый. Гэта дапаможа выгадаваць іх здаровымі, працавітымі і мужнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі.

Прочитано 515 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»