Мэта гадзіны зносін, што адбылася ў Пярэжырскай сельскай інтэграванай бібліятэцы - папулярызацыя дзiцячай кнiгi, прывiцце цiкавасцi да чытання. З 1967 г. адзначаецца мiжнародны дзень дзiцячай кнiгi. Нямецкая пiсьменнiца Йелле Лепман сказала: «Дайце нашым дзецям кнiгi - вы дасце iм крылы».
На мерапрыемстве прайшоу агляд дзiцячых кнiг Андэрсена, братоў Грым, Г. Аўласенка, Г. Васiлеўскай, А. Зэкава, Р. Барадулiна, А. Вольскага i iнш. Дзецi распавядалі пра свае любiмыя творы, рабiлi замалеўкi. Паўтарылi, чаму вучаць людей казкi, што дабро заўседы перамагае зло. Зрабiлi вывад, што любi i шануй тое, што цябе акружае. Гадзiна зносiн прайшла весела i цiкава. Вучнi пашырылi свой слоўнiкавы запас, кругагляд, атрымалi добрыя эмоцыi.