У Зазер’еўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы адбылася гутарка-роздум: «Здароўе – мудрых ганарар». На сустрэчу бібліятэкар запрасіла Пятровіч Ларысу Фёдараўну, блогера, якая вядзе старонку па здароваму ладу жыцця. Яна адзначыла ў сваём выступленні, што Здаровы лад жыцця — лад жыцця чалавека, які дапамагае захаваць здароўе і знізіць рызыку неінфекцыйных захворванняў шляхам кантролю над паводніцкімі фактарамі рызыкі. Здаровы лад жыцця мае на ўвазе адмову ад тытуню і ўжывання алкаголю, рацыянальнае харчаванне, фізічную актыўнасць, умацаванне псіхічнага здароўя і іншыя меры па ўмацаванні здароўя. Прынцыпы ладу жыцця звычайна закладваюцца ў маладым узросце, таму для фармавання здаровага ладу жыцця важным з’яўляецца фармаванне здаровага ладу ў гэтым узросце — звычкі, якія сфармаваліся ў маладосці, часта захоўваюцца і ў дарослым жыцці. Здаровае харчаванне з'яўляецца найважнейшым сродкам прафілактыкі развіцця цэлага шэрагу неінфекцыйных захворванняў і садзейнічае павелічэнню здаровай працягласці жыцця. У другой частцы свайго выступлення Ларыса Фёдараўна прапанавала чытачам бібліятэкі прадэгуставаць стравы здаровага харчавання.