Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц – с 8.00)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для деловой переписки)

Рубрика: Электронные обращения
(для обращений граждан и юридических лиц)

Социальные сети: Инстаграм

13.04.2021

Першыя вясновыя дні ў аграрыяў

Сяргей Дрынеўскі.

Пазней звычайнага ў гэтым годзе пачалася пасяўная ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Працяглая халодная вясна дазволіла аграрыям выехаць у поле толькі ў апошнія дні сакавіка. Зараз прыйдзецца карэктаваць працу і імкнуцца правесці сяўбу ў больш сціслыя тэрміны.

У СУП «Дукора-Агра» да сяўбы яравых збожжавых прыступілі 2 красавіка. Адразу ў гаспадарцы выехалі на больш падсохлыя мінеральныя глебы, бо на іх змог прайсці трактар «Беларус-3522» з сеялкай АПП-6Д. На ім працуе Сяргей Дрынеўскі. Для Сяргея гэта ўжо 11-я пасяўная.

— У розных умовах даводзілася сеяць, — адзначае Сяргей Адамавіч. — Надвор’е ў гэтым годзе вельмі капрызнае: з раніцы — снег, пасля абеду — сонца. Мы стараемся выкарыстоўваць па максімуму кожную хвіліну.

У сельгасарганізацыі трэба пасеяць 950 гектараў яравых збожжавых культур: 500 гектараў адвялі пад ячмень, які паклалі ў глебу першым, і 450 — пад яравую пшаніцу.

13 4 21 76

Віктар Мялаў.

— Яшчэ з восені ў нас быў зроблены добры зачын, — расказвае дырэктар СУП «Дукора-Агра» Дзмітрый Шынкарэнка. — Мы пасеялі на 100 гектараў больш азімых. Усяго 1370 гектараў. Ужо можна сказаць, што перазімавалі яны нядрэнна. Дзе-нідзе пасевы пацярпелі ад снежнай цвілі, але гэта нязначныя страты, перасяваць нічога не прыйдзецца.

Акрамя Сяргея Дрынеўскага, на пасяўной заняты Віктар Мялаў. Удваіх яны выконваюць заданне за дзень на плошчы 70-75 гектараў. Пры такіх тэмпах і спрыяльным надвор’і справіцца з сяўбой змогуць за 10-15 рабочых дзён. Механізатары добра падрыхтавалі тэхніку, таму працуюць у полі без істотных паломак.

Акрамя сяўбы зерневых, у гаспадарцы вядуцца і іншыя работы: сяўба траў, культывацыя, унясенне азоту, унясенне арганікі пад кукурузу. У полі працуе 14 адзінак тэхнікі.

— На шосты дзень пасля пачатку пасяўной заданне ў нас было выканана амаль на 30 працэнтаў — адзначае Дзмітрый Аляксандравіч. — Яшчэ ў гаспадарцы трэба пасеяць 700 гектараў кукурузы. Гэтая праца будзе выконвацца хутчэй, таму што нядаўна набылі новую кукурузную сеялку. Таму ёсць упэўненасць у тым, што, ня-гледзячы на капрызы надвор’я, з працай гэтай справімся ў вызначаны тэрмін.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Прочитано 617 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»