Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц – с 8.00)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для деловой переписки)

Рубрика: Электронные обращения
(для обращений граждан и юридических лиц)

Социальные сети: Инстаграм

11.06.2020

У сельгасфіліяле «Дрычын» нарыхтоўка кармоў набірае тэмпы

Механізатар Уладзімір Шыманскі.

Пачатак нарыхтоўкі кармоў у гэтым годзе для аграрыяў вельмі няпросты. З-за ўмоў надвор’я тэрміны касавіцы трохі спазніліся: паўплывалі халодная вясна і доўгая адсутнасць у глебе  вільгаці, якая патрэбна была для актыўнага  росту траў. Потым тэмпы касавіцы стрымлівалі  дажджы.

У сельгасфіліяле “Дрычын” нарыхтоўка кармоў набірае тэмпы, у работу ўключаецца ўсё больш корманарыхтоўчай тэхнікі, а на адвозцы зялёнай масы створаны мехатрад.

Першым укосам у сельгасфіліяле «Дрычын» трэба ўбраць 800 гектараў траў. Гэта больш, чым у мінулым годзе. Плошчу павялічылі, каб пазбегнуць дэфіцыту кармоў, ды і колькасць сянажных траншэй дазваляе нарыхтаваць шмат пажыўнага зялёнага корму.

Першая касілка ў філіяле выехала ў поле ў апошнія дні мая. Цяпер трава  ў патрэбнай фазе, і яе неабходна ўбраць, каб  не перарасла і не страціла свае пажыўныя якасці.

У першыя дні касавіцы ўбралі 120 гектараў, з якіх заклалі сянажную траншэю на МТФ «Калінаўка». Усяго на гэтай ферме 4 траншэі  ўмяшчальнасцю тысяча тон кожная.

Убіраюць на сянаж у сельгасфіліяле шматгадовыя бабова-злакавыя травы, якія багатыя бялкамі. На нарыхтоўцы кармоў працуюць на кормаўборачных камбайнах КВК-800 і «Джон-Дзір» Дзмітрый Філонаў і Дзмітрый Мацкевіч. З васьміметровай касілкай працуе Уладзімір Шыманскі, а з чатырохметровай — Уладзімір Сінягоўскі. Задзейнічаны таксама 6-ці і 9-метровыя граблі.

11 6 20 3

Аляксей Вальковіч і Аляксей Мянькоў.

На адвозцы зялёнай масы з поля працуе мехатрад: два трактары МТЗ-3022, «Фэндт» і «Атлес», а таксама, каб не было прастояў, дзве аўтамашыны МАЗ. Усе палеткі шматгадовых траў размешчаны побач з фермамі. Гэта дазваляе эканоміць час і мінімізаваць затраты. Самая большая адлегласць ад поля да траншэі —  7 кіламетраў.

— На закладку сянажнай траншэі адводзіцца ад 3 да 5 дзён, — расказвае аграном СГФ «Дрычын» Вольга Фіневіч. — Першую, напрыклад, мы заклалі за тры дні. За якасцю нарыхтоўкі зялёнага корму акрамя мяне сочаць галоўны заатэхнік, ветурач. Кантралюем тэмпературу, вільготнасць зялёнай масы, якая павінна быць не больш за 60 працэнтаў, а таксама глядзім даўжыню рэзкі, каб добра ўтрамбаваць. Калі па апошнім паказчыку ўзнікаюць пытанні, правяраем камбайн.

Каля МТФ «Новае сяло» ў гэтыя дні  стаіць водар скошанай травы. Трамбоўка сянажных траншэй у філіяле па тэхналогіі вядзецца кругласутачна. На пагрузчыках «Амкадор» яе выконваюць Аляксей Шрэйдэр і Аляксей Мянькоў.

У СГФ «Дрычын» трэба нарыхтаваць 25 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы. Каб стварыць добрую кармавую базу, на МТФ «Новае сяло» размешчаны тры сянажныя траншэі: дзве па тысячы тон і адна на 4 тысячы тон, а таксама дзве траншэі на МТФ «Сетча» па дзве тысячы тон кожная. Акрамя таго, плануецца нарыхтаваць тысячу тон зялёных кармоў у стрэтч-плёнку. Але пакуль першачарговай работай з’яўляецца закладка кармоў у сянажныя траншэі.

— Ураджаем траў, скошаных на першых гектарах, мы задаволены, — гаворыць аграном. — Атрымліваем 150 цэнтнераў з гектара. Гэта больш, чым у мінулым годзе. Вялікія надзеі ўскладаем на канюшыну і люцэрну, якія павінны даць пад 200 цэнтнераў. Калі надвор’е паспрыяе, то будзе і  трэці ўкос.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Прочитано 557 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»