Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

04.05.2020

На палетках раёна з’явіцца новая культура

Больш за 5500 гектараў яравых збожжавых культур ужо засеяна гаспадаркамі раёна, што складае 47 працэнтаў да плана. Разам з пшаніцай, ячменем і аўсом, якія штогод растуць на палях Пухавіччыны, сёлета з’явіцца і новая культура — піваварны ячмень.

 Яго мы будзем вырошчваць у рамках дзяржзаказу. Пад гэту культуру выдзелім каля 600 гектараў. Дзяржаве трэба будзе здаць 1370 тон зерня, — адзначае начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўпраўлення па  сельскай  гаспадарцы  і  харчаванні   райвыканкама   Сяргей   Кавалёў. — Піваварны ячмень  будуць вырошчваць  ААТ “Агра-Абярэг”, “Зазерка”, СУП “Дукора-Агра”, ПСУ “Рудзенскае” і сельгасфіліял “Дрычын”.

У параўнанні з іншымі збожжавымі культурамі вырошчванне якаснага піваварнага  ячменю —   даволі клапатлівая справа. Ён патрабуе збалансаваных падкормак. Многае залежыць і ад насення. Ім гаспадаркі раёна забяспечыла ААТ  “Белсолад”.  На  гэта  прадпрыемства і паступіць ураджай з нашых палеткаў.

Па дзяржзаказе земляробам  раёна  трэба будзе здаць таксама  8100 тон пшаніцы, 3130 тон жыта і 2700 тон рапсу.

Цяпер земляробы стараюцца выкарыстаць кожны пагодлівы дзень, каб засеяць як мага больш гектараў. Гэтымі днямі большасць сельгаспрадпрыемстваў вядуць сяўбу аўса і ячменю. Актыўна з гэтым відам работ спраўляюцца ў адкрытых акцыянерных таварыствах “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, “Голацк, “Шацк”, “Вецярэвічы”, СУП “Дукора-Агра”, ПСУ “Рудзенскае”  і іншых.\

4 5 20 18

Механізатар ААТ «Вецярэвічы» Мікалай Аліферэнка.

Па словах Сяргея Кавалёва, у  глебе яшчэ мала вільгаці, але тэрміны сяўбы ўжо наступілі. Сёлета ў параўнанні з мінулым годам сяўба ў раёне пачалася на два тыдні раней. У гаспадарках загадзя падрыхтавалі  тэхніку,  насенне.

Паклапаціліся і пра забеспячэнне людзей гарачым харчаваннем. Свае сталовыя працуюць у ААТ “Аграсімвал”, “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, “Голацк”, “Вецярэвічы”, СУП “Дукора-Агра”, ЭБ “Зазер’е”. Земляробам  гэтых  гаспадарак дастаўляюць абеды і падвячоркі ў поле. Некаторыя сельгасарганізацыі заключылі дагаворы  са  сталовымі  буйных   прадпрыемстваў.  Напрыклад,   работнікам ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” абеды гатуюць у сталовай ААТ “Пухавіцкі   камбінат  хлебапрадуктаў”, работнікам ААТ “Ражджэственскае-Агра” — у сталовай Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа.   Земляробаў  сельгасфіліяла    “Светлая   ніва”  і   ПСУ  “Рудзенскае”   гарачым   харчаваннем  забяспечвае сталовая ЦЭЦ-5.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Прочитано 92 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика
Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»